Памёр былы Генеральны вікарый Гродзенскай дыяцэзіі

свечаНа 90-м годдзе жыцця 11 жніўня памёр былы Генеральны вікарый Гродзенскай дыяцэзіі ксёндз прэлат Міхал Сапата. Жалобная Святая Імша адбудзецца 13 жніўня ў 9.00 у Доме ксяндзоў эмерытаў у Тарнаве ў Польшчы, пахавальная Святая Імша адбудзецца 13 жніўня ў 15.00 у парафіяльным касцёле ў Цяжкавіцах, пасля чаго памерлы будзе пахаваны на мясцовых могілках.

Ксёндз прэлат Міхал Сапата нарадзіўся ў 1925 годзе ў польскім Лонцку, скончыў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Тарнаве, у 1952 годзе прыняў святарскія пасвячэнні. У 1998 годзе пачаў пастырскае служэнне ў Беларусі, у 2005-2011 гадах быў Генеральным вікарыем Гродзенскай дыяцэзіі. Пасля вяртання ў Тарнаўскую дыяцэзію ў 2011 годзе заставаўся ў парафіі ў Цяжкавіцах у якасці рэзідэнта, з 2014 года жыў у Доме ксяндзоў эмерытаў у Тарнаве, паведамляе catholic.by.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі