Пры мінскім прыходзе пройдзе майстар-клас па батыку

Бабочка-2Мінскі праваслаўны прыход Мікалая Японскага запрашае на майстар-класы па батыку – роспісу адмысловымі акрылавымі фарбамі па тканіне. Упрыгожыць фларыстычным ці арнаментальным малюнкам сваю вопратку падчас майстар-класаў па роспісу па тканіне можна будзе 29-30 жніўня.

Запісацца на ўдзел у майстар-класе можна па тэлефонах, пазначаных на сайце sobor.by.

З сабой неабходна прынесці аднатонную трыкатажную кашулю, майку або любую іншую рэч па складзе з х/б тканіны з асабістага гардэроба. Найперш да ўдзелу запрашаюцца людзі, якія маюць мінімальныя навыкі малявання. Запісаца на майстар-класы могуць людзі любога ўзросту.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі