У Гомельскім раёне хлопец забіў прыяцеля маці

ножУ пасёлку Бальшавік Гомельскага раёна затрымалі 25-гадовага хлопца па падазрэнні ў забойстве знаёмага яго маці. Пра гэта паведамілі ў Гомельскім абласным упраўленні СК, перадае БЕЛТА.

10 жніўня ў кватэры, дзе пражывае маці з сынам, было двое гасцей – знаёмых гаспадыні. Пасля застолля разышліся па пакоях. Сын раптам вярнуўся да маці, якая засталася з адным з яе прыяцеляў. Паміж мужчынамі ўзнікла сварка, хлопец узяў на кухні нож і нанёс удар 39-гадоваму госцю. Той ад траўмаў памёр на месцы.

Ўзбуджана крымінальная справа па ч.1 арт.139 Крымінальнага кодэкса “Забойства”.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі