Вынясенне прысуду па справе гомельскага пастара адклалі да 20 жніўня

нікалаенкаУ Цэнтральным судзе Гомеля 11 жніўня адбылося чарговае пасяджэнне па справе пастара гомельскай царквы «Праабражэнне» Сяргея Нікалаенкі. Паводле яго слоў, працэс доўжыўся 1,5 гадзіны, пасля чаго суддзя абвясціў перапынак да 20 жніўня.

«Чым больш суддзя разбіраўся ў гэтай справе, тым больш заблытваўся ў неадпаведных дакументах і непацверджаных фактах…. Была выклікана сведка з аддзела ідэалогіі і кантролю за рэлігійнымі арганізацыямі, якая таксама блыталася ў сваіх паказаннях і, як высветлілася, з’яўлялася адной з ініцыятараў прадастаўлення маёй асабістай інфармацыі з інтэрнэту, на якіх яна і спасылалася ў сваім абвінавачванні. Працэс доўжыўся доўга, суддзя заблытаўся і папрасіў перапынак, каб грунтоўна і канчаткова ва ўсім разабрацца», – адзначае Сяргей Нікалаенка.

Як паведамляла krynica.info, 19 чэрвеня суд Цэнтральнага раёна Гомеля аштрафаваў пастара Сяргея Нікалаенка на 3,6 млн рублёў за правядзенне набажэнства ў арандаваным памяшканні па вуліцы Савецкай, 126. Суддзя прызнаў богаслужэнне зарэгістраванай рэлігійнай абшчыны несанкцыянаваным масавым мерапрыемствам, бо яно не было ўзгоднена з адміністрацыяй Цэнтральнага раёна Гомеля.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі