На Піншчыне адзначылі 90-гадовы юбілей адвентысцкія цэрквы

полесьеАдвентысцкія цэрквы ў вёсках Фядоры і Аўсямірава на Піншчыне 1 і 2 жніўня адзначалі 90-гадовы юбілей. Менавіта гэтыя вёскі сталі ў пачатку мінулага стагоддзя цэнтрам зараджэння адвентызму ў Заходняй Беларусі.

Гасцямі юбілейных урачыстасцяў сталі больш за 500 вернікаў з Канады, ЗША, Латвіі, Расіі і Украіны, у т. л. 20 прапаведнікаў. Для святкаванняў вернікамі былі пабудаваныя вялікія намёты з лавамі, у якіх транслявалася набажэнства, паведамляе adventist.by.

З пастарскай пропаведдзю да чальцоў цэркваў звярнуўся Адміністрацыйны памочнік Прэзідэнта Еўра-Азіяцкага дывізіёна Іван Астроўскі. Таксама на свята прыехаў выконваючы абавязкі прэзідэнта Беларускага Уніёна Цэркваў Вячаслаў Бучняў. Музычнае суправаджэння святаў ажыццявіў духавы аркестр пад кіраўніцтвам Якава Пацукевіча – верніка, які прайшоў у гады Савецкай улады турэмнае зняволенне ў якасці рэлігійнага дысыдэнта.

Напярэдадні па ініцыятыве памесных пастараў Багдана Крукава і Аляксандра Казакова ў цэрквах Фёдараў і Аўсямірава быў зроблены капітальны рамонт.

Сёння чальцамі цэркваў з’яўляюцца жыхары суседніх Кнубава, Острава, Марозавічаў, Жолкіна, Калоднага, Гарадной, Радчыцка, Глінкі. На працягу амаль стагоддзя ў супольнасцях былі высвечаныя 25 прапаведнікаў.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі