Пад Пухавічамі асвецяць капліцу святога Роха

РохУ вёсцы Шабуні пад Пухавічамі 15 жніўня ва ўрачыстасць Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі адбудзецца асвячэнне каталіцкай капліцы святога Роха.  Урачыстую Святую Імшу з гэтай нагоды ўзначаліць арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

Капліца ў Шабунях была пабудавана ў XVIII cтагоддзі пасля таго, як, згодна паданню, падчас эпідэміі халеры каталікі разам з праваслаўнымі набылі абраз святога Роха, усталяванне і малітва ля якога змусіла хваробу адступіць.  Святы Рох лічыцца апекуном хворых на заразныя хваробы, а таксама фармацэўтаў і ўрачоў, да яго заступніцтва моляцца ў шпіталях і турмах. У іканаграфіі святы Рох выяўляецца з сабакам, які залізвае яго раны або бяжыць побач, паведамляе catholic.by.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі