У Бангладэш хрысціяне пратэстуюць супраць самавольства паліцыі

бангладешУ сталіцы Бангладэш Дакке праходзяць вулічныя пратэсты супраць самавольства паліцыі, якая адмаўляецца затрымаць мусульманіна Аль-Аміна, што згвалтаваў 4 жніўня 12-гадовую дзяўчынку з хрысціянскай супольнасці. Хрысціянаў, якія выйшлі на вуліцу, падтрымала частка мусульманскага насельніцтва.

Дзяўчынка, згвалтаваная па дарозе са школы, знаходзіцца ў шпіталі, яе бацькі падалі скаргу ў паліцыю, якая да гэтага часу не дала ёй ходу. Вулічныя пратэсты арганізавала асацыяцыя «Bangladesh Garo Chatro Sanghton Dhaka Metro Politan Branch», якая бароніць правы народнасці гара — меншасці, які вызнае хрысціянства. Лідэр асацыяцыі Папі Пітэр Год падкрэслівае, што гэта другі выпадак самавольства — у траўні было здзейсненае групавое згвалтаванне 21-гадовай студэнткі-каталічкай з народнасці гара, паведамляе asianews.it.

У гэтыя ж дні ў Дакке група мусульманскіх радыкалаў зарэзала мачэтэ у сябе дома блогера Нілоя Чакрабарці, які крытыкаваў іслам у сацсетках. Гэта чацверты блогер, забіты за крытыку ісламу ў гэтым годзе. У лютым быў па-зверску забіты заснавальнік антыісламскага блога Mukto-Mona Авиіджыт Рой, у сакавіку — Вашыкур Рахман, у траўні — Ананту Біджой Даса. Факт забойства Чакрабарці стаў пацягнуў за сабой фармальную забарону дзейнасці ісламісцкай групоўкі «Ansarullah Bangla Team» (ABT), чальцы якой неаднаразова заклікалі да расправы над інтэрнэт-актывістамі, што крытыкуюць іслам, паведамляе religion.orf.at.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар МТС: +37529 566 45 53. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі