У Іспаніі пад Барселонай мужчына застрэліў жонку-беларуску і сваіх дзяцей

убил женуУ правінцыі іспанскай Барселоны – Каталоніі – мужчына, ураджэнец Уругвая, застрэліў сваю жонку (родам з Мінска) і дваіх дзяцей. Пасля гэтага забойца пакончыў з сабой.

Целы 5 жніўня знайшла дачка мужчыны ад папярэдняга шлюбу. Па словах відавочцаў, да здзяйснення 61-гадовым Дыега страшнага злачынства ў дачыненні да сваёй 45-гадовай жонкі і дзяцей (12-гадовага сына і 7-гадовай дзяўчынкі), муж і жонка пражылі ў доме, дзе адбылася трагедыя, прыблізна тры гады.

Вядома, што муж і жонка часта і падоўгу канфліктавалі. Каб навесці парадак, суседзям даводзілася нават выклікаць паліцыю.

У курортным горадзе Кастельдефельс, дзе і адбылася страшная трагедыя, аб’яўлена трохдзённая жалоба.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі