Іранскі юрыст аб ІД: заходнія краіны дапусцілі вялікія памылкі

ідІсламская Дзяржава (ІД) кантралюе велізарныя тэрыторыі ў Іраку і Сірыі, уключаючы такія гарады, як Масул і Пальміра. ІД нясе адказнасць за парушэнні правоў чалавека і ваенныя злачынствы, этнічныя і рэлігійныя чысткі, знішчэнне гістарычных помнікаў і мясцін. І яна прыйшла да ўлады дзякуючы сур’ёзным памылкам, якiя дапушчаны заходнімі краінамі ў рэгіёне, заявіў krynica.info Пархам Мэрарам (Parham Mehraram), аспірант грамадскага правы ва ўніверсітэце Шахід Бехешці (Іран).

Krynica.info: Якія асноўныя прычыны стварэння Іламскай дзяржавы?

Пархам Мэрарам: Стварэнне Ісламскай дзяржавы мае розныя падставы. Адна з іх звязана з ідэалогіяй шэрагу мусульман, якія лічаць, што шарыят павінен быць прышчэплены гэтак сама, як гэта было ў Залатым Стагоддзі ісламу ў эпоху Мухамеда. Гэтыя групы выкарыстоўваюць усе магчымасці, каб укараніць шарыят. Але я думаю, што ІД дзейнічае ў Іраку не ў адпаведнасці з ісламскім законам.

Ёсць і іншыя прычыны, якія, я думаю, павінны быць прыняты пад увагу. Адной з іх з’яўляецца адсутнасць магутнай дзяржавы на Блізкім Усходзе, асабліва ў Іраку. Для мяне гэта самая важная прычына. Яна дае магчымасць экстрэмістам прыязджаць у Ірак. Менавіта адсутнасць моцнага цэнтральнага ўрада ў Іраку прыводзіць да ўсіх гэтых падзеяў, і дае магчымасць экстрэмістам рабіць тое, што яны хочуць.

Акрамя таго, вельмі важна ўлічваць канкурэнцыю паміж Іранам, Ізраілем і Саудаўскай Аравіяй. З майго пункту гледжання, ІД – гэта спосаб аслабіць Іран. Пасля звяржэння Садама шыіты, якія складаюць большасць ў Іраку, атрымалі ўладу. А для сунітаў, якія заўсёды былі тут ва ўладзе, гэта было непрымальна. Да таго ж шыіты ў Іраку не змаглі кіраваць такім чынам, каб задаволіць іншыя групы. Усё гэта прывяло да ўнутранага росту прыняцця ІД у якасці меншага зла. Так што я думаю, што некаторыя суніцкія экстрэмісты ў Іраку, Саудаўская Аравія і іншыя суніцкія краіны спрабуюць выкарыстоўваць ІД для барацьбы супраць шыітаў, якіх падтрымлівае Іран.

Яшчэ адной перашкодай у гэтай праблеме з’яўляецца Ізраіль.

Некаторыя часткі гэтай праблемы выкліканыя канкурэнцыяй паміж краінамі. Цяпер цэнтрам барацьбы з’яўляецца Ірак, а таксама Сірыя, Емен і іншыя краіны. Усе яны могуць быць у цэнтры гэтага канфлікту.

Krynica.info: Як можна апісаць палітыку Захаду ў дачыненні да Ісламскай дзяржавы?

Пархам Мэрарам: Заходнія краіны дапусцілі шэраг вялікіх памылак. Перш за ўсё, яны зрынулі цэнтральны ўрад і аслабілі іракскую армію і інстытуты бяспекі, якія адсочвалі дзейнасць экстрэмістаў. І адначасова яны ўкаранілі федэралізм, які з’яўляецца нетыповым спосабам кіравання для краіны на Блізкім Усходзе. Гэтыя краіны не маюць падмурка для такога канстытуцыйнага інстытута, як федэралізм. Федэралізм прыводзіць да слабой цэнтральнай улады. І ў нейкай меры пагаршае праблему. З іншага боку яны аказваюць падтрымку зброяй этнічным групам і не даюць дастаткова зброі цэнтральнаму ўраду, які, як яны лічаць, шчыльна звязаны з Іранам.

BttMo3XCcAUsLoAІншай відавочнай праблемай з’яўляецца тое, што Саудаўская Аравія дае грошы і зброю Ісламскай дзяржаве. Амерыка пастаўляе зброю ў Саудаўскую Аравію, а затым Саудаўская Аравія дае гэтую зброю ІД. Такім чынам, ЗША ўскосна падтрымліваюць Ісламскую дзяржаву.

Мне здаецца, што жаданне да барацьбы з ІД не вельмі моцнае. Напрыклад, мы ведаем, што Турцыя падтрымлівае ў пэўным сэнсе некаторыя ісламісцкія тэрарыстычныя групы. Я не кажу, што Турцыя падтрымлівае ІД у Іраку, але іншых экстрэмістаў у Сірыі. Але ўсе яны, так ці інакш, звязаны адзін з адным. Я ведаю, што мяжа з Турцыяй з’яўляецца найбольш важнай мяжой для іракскай ІД.

З іншага боку, мы ведаем, што прэзідэнт Сірыі Башар Асад з’яўляецца вельмі непапулярным дыктатарам. Але калі мы паглядзім на яго, то ўбачым, што ён свецкі чалавек. І ні адна меншасць не зазнала рэпрэсіі пры ім. Безумоўна, гэта не дэмакратычны ўрад, калі параўноўваць з Англіяй. Але ў параўнанні з Саудаўскай Аравіяй або экстрэмістамі, я думаю, ён цалкам прымальны. Башар Асад атрымаў выдатную заходнюю акадэмічную адукацыю. Ён правёў некаторыя рэформы па вестэрнізацыі Сірыі. Але ў яго ёсць праблемы ў адносінах са Злучанымі Штатамі, магчыма, з-за канфлікту паміж Сірыяй і Ізраілем.

У заключэнне магу сказаць, што, на мой погляд, заходнія краіны пераследуюць толькі свае ўласныя інтарэсы ў рэгіёне. А іншыя прычыны і крытэрыі для іх не важныя.

Daesh executes 32 security forces in central Iraq

Krynica.info: Ці ёсць рашэнне праблемы?

Пархам Мэрарам: Я думаю, што ёсць толькі адно рашэнне праблемы. Рашэннем з’яўляецца ўзмацненне цэнтральнага іракскага ўрада. Калі мы хочам вырашыць праблему ў корані, хтосьці павінен умацаваць ірацкі ўрад. З іншага боку шыіцкай большасці варта прыняць да ўвагі іншыя групы і падзяліцца ўладай з сунітамі.

Я думаю, што іракскія ваенныя маюць дастаткова сіл для барацьбы з ІД. Але яны павінны звярнуць увагу на патрэбы сунітаў.

Мне здаецца, што пастаўкі зброі толькі курдам і іншым баявікам можа толькі пагоршыць праблему. Калі Ірак будзе падзелены на асобныя краіны, гэта не будзе ў чых-небудзь інтарэсах, бо ідэнтыфікацыя маладых краін будзе грунтавацца выключна на рэлігіі. Іракскія шыіцкія і суніцкія краіны могуць вызначыць сябе толькі як мона-рэлігійныя краіны. А гэта можа прывесці да яшчэ большых праблемаў на Блізкім Усходзе ў будучыні.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі