Twitter зняў абмежаванне ў 140 знакаў для паведамленняў

твиттерПапулярная сацыяльная сетка Twitter прыняла рашэнне аб зняцці з 11 жніўня абмежавання ў 140 знакаў для асабістых паведамленняў (direct messages).

Паводле інфармацыі кампаніі, зараз для прамых зносін карыстальнікаў адзін з адным у Twitter не будзе абмежаванняў. Аднак у кампаніі адзначылі, што абмежаванне ў 140 сімвалаў працягне дзейнічаць для асабістых паведамленняў, якія адпраўляюцца і атрымліваюцца праз СМС.

Абнаўлення дзейнічаюць на ўсіх платформах, у тым ліку з улікам версій Twitter для Android і iOS, сайта twitter.com, а таксама прыкладанняў TweetDeck і Twitter для Mac.

Пры гэтым карыстальнікам рэкамендуецца абнавіць прыкладанні.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі