Дашкевіч: Удзел «Маладога фронту» ў вярбоўцы наймітаў – ахінея

ДашкевичЗміцер Дашкевіч, сустаршыня «Маладога фронту», зарэгістраванага ў Чэхіі, адмаўляе факт удзелу арганізацыі ў вярбоўцы на тэрыторыі Беларусі наймітаў для ўдзелу ва ўкраінскім канфлікце.

Увечары 13 жніўня на тэлеканале «Беларусь 1» прагучала інфармацыя пра тое, што спецслужбамі краіны быў выкрыты канал вярбоўкі наймітаў для ўдзелу ў баявых дзеяннях на тэрыторыі Украіны. Паведамлялася, што вярбоўка ажыццяўлялася праз сацыяльныя сеткі, а «Малады фронт» аказваў інфармацыйную дапамогу.

Зміцер Дашкевіч у сваю чаргу заявіў у каментары парталу Tut.by, што ён не бачыў сюжэт, бо ужо гадоў 15 не глядзіць беларускае тэлебачанне, але інфармацыя аб аб удзеле «Маладога фронту» ў вярбоўцы – поўная ахінея.

Сустаршыня дадаў, што калі б былі нейкія разбіральніцтва па найміцтву, то, напэўна, ўзбуджаліся б крымінальныя справы, вяліся б допыты. Але нічога такога не было.

На думку Змітра Дашкевіча, «Малады фронт» маглі звязаць з вярбоўкай беларусаў у сувязі з тым, што ва Украіну паехаў ваяваць Эдуард Лобаў, сустаршыня арганізацыі, былы палітвязень.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі