Пад Пружанамі сабралася праваслаўная моладзь з Беларусі, Украіны і Польшчы

слетУ вёсцы Вежнае пад Пружанамі з 9 па 12 жніўня прайшоў VIII Епархіяльны семінар-злёт праваслаўнай моладзі «Адзінства». У намётавым летніку, які быў разбіты паблізу Мікольскага жаночага скіта, сабраліся 500 чалавек з Брэсцкай епархіі, а таксама з іншых епархіяў Беларусі, украінскай Валынскай і Уладзіміра-Валынскай і польскай Люблінскай епархіяў.

У першы дзень у летнік прыехаў епіскап Брэсцкі і Кобрынскі Іаан, які ўзначаліў Начное чуванне і начную Боскую літургію. На наступны дзень ля сценаў манастырскай царквы адбылася сустрэча ўдзельнікаў злёта з епіскапам Іаанам, якая прайшла ў форме дыялогу, паведамляе ekklisia.by.

У другі дзень прайшоў семінар аб хрышчэнні Кіеўскай Русі «Святы верны князь Уладзімір і цывілізацыйны выбар Русі», падчас якога адбыліся пленарныя выступы і праца ў пяці тэматычных секцыях. Гасцямі семінара сталі старшыня Сінадальнага аддзела па працы з моладдзю БПЦ пратаіерэй Іаан Задарожын і кандыдат багаслоўя пратаіерэй Міхаіл Наско.

У наступныя дні праходзілі майстар-класы па ігры на гітары, самаабароне, майстэрству «Зрабі сам», розныя конкурсы і турнір па валейболе. У завяршэнне злёта прыехала госця – веруючая Алімпійская чэмпіёнка, брэстаўчанка Юлія Несцярэнка.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі