У Чарнігаве для беларускай сям’і здзейснілі хрост па-беларуску

хростВа ўкраінскім Чарнігаве ў праваслаўнай царкве святой Кацярыны Кіеўскага Патрыярхата 14 жніўня была удзеленая таямніца хросту маленькай Кацярыне – дачцы карэннага жыхара беларускай Рэчыцы і яго жанкі, нараджэнкі вёскі Шосткі, што пад украінскімі Сумамі. Хрост здзейсніў святар Кацярыненскай царквы пратаіерэй Яўген Орда – нашчадак слыннага роду Ордаў, з якога паходзіць беларускі мастак, музыка і грамадскі дзеяч Напалеон Орда.

Са словаў бацькоў, яны абралі менавіта Украінскую Праваслаўную Царкву Кіеўскага патрыярхату, бо гэтая Царква,  па іх перакананні, не толькі ўвасабляе ўкраінскі патрыятызм, але і прыхільна ставицца да ідэі беларускай незалежнасці і беларускай культуры, паведамляе racyja.com.

Напярэдадні здзяснення таямніцы хросты а. Яўген дбайна вывучаў беларускі пераклад Святога Пісання, а таксама беларускія спевы і малітвы.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі