У Мінюсце пакуль не могуць адказаць, ці зарэгістравалі БХД
Хаця пасля падачы дакументаў для рэгістрацыі партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” прайшло ўжо больш за месяц, Міністэрства юстыцыі Беларусі дагэтуль не можа адказаць, ці будзе БХД зарэгістраваная. Гэта вынікае з размовы паміж сустаршынём аргкамітэту БХД Георгіем Дзмітруком і намеснікам начальніка ўпраўлення па пытаннях некамерцыйных арганізацый Мінюста Аляксеем Печкуровым падчас прамой тэлефонной лініі па тэме “Актуальныя пытанні дзяржаўнай рэгістрацыі і дзейнасці грамадскіх арганізацый”.
У прыватнасці, Георгі Дзмітрук адзначыў, што 13 чэрвеня адбыўся ўжо пяты ўстаноўчы з’езд Партыі БХД, 13 ліпеня былі пададзеныя дакументы на рэгістрацыю, але дагэтуль няма ніякага адказу з Мінюста. Замест гэтага людзей, якія падпісаліся за заснаванне партыі, чыноўнікі прымушаюць адмаўляцца ад подпісаў. У сваю чаргу Аляксей Печкуроў прызнаў, што ў апошнія гады палітычныя партыі ў Беларусі не рэгістраваліся, але заявіў, што Мінюст толькі прымаў рашэнні аб нерэгістрацыі на падставе прадстаўленых дакументаў. Датычна БХД ён адзначыў, што дакументы партыі разглядаліся, але рашэнне пакуль не прынятае і пра яго будзе паведамлена не раней, чым пасля 18 жніўня, паведамілі ў прэс-службе хрысціянскіх дэмакратаў.
На думку Георгія Дзмітрука, папярэдняе рашэнне па рэгістрацыі ці нерэгістрацыі партыі ўжо прынятае, “але яго пакуль баяцца агучваць”. “Таму прадстаўнік Мінюста пазбягаў канкрэтных адказаў, і абмяжоўваўся толькі агульнымі фразамі”, – сказаў ён.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Выйшла кніга пра біблійны канон у хрысціянскіх канфесіях 20.05.2022 16:15
- У Жыровічах праходзяць урачыстасці ў гонар абраза Маці Божай 20.05.2022 15:00
- Пінскай епархіяй будзе часова кіраваць архіепіскап Брэсцкі 19.05.2022 19:20
- Гродзенскага святара, які публікаваў гімн «Магутны Божа», звольнілі з прыхода 19.05.2022 14:52
- У Нігерыі мусульмане забілі камянямі студэнтку-хрысціянку па абвінавачванні ў богахуленні 19.05.2022 14:08
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)