Арцыбіскуп Кандрусевіч асвяціў капліцу пад Пухавічамі

каплицаЛя вёскі Шабуні пад Пухавічамі 15 жніўня, ва ўрачыстасць Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч асвяціў капліцу святога Роха, адроджаную на месцы колішняй капліцы, пабудаванай ў XVIII cтагодздзі разам каталікамі і праваслаўнымі, каб уратавацца ад эпідэміі заразнай хваробы, у гонар святога Роха – апекуна лекараў і заступніка хворых.

Вітаючы сабраных вернікаў, мітрапаліт Кандрусевіч падзякаваў душпастыру парафіі кс. Сяргею Пекачову за запрашэнне, а таксама за працы па арганізацыі адбудовы капліцы, паведамляе catholic.by.

“У гэтай капліцы людзі ўмацоўвалі сваю веру, – падкрэсліў герарх. – У цяжкія часы ганенняў на Касцёл яны не адракліся ад яе, захавалі і перадалі маладому пакаленню, хаця ў 30-я гады мінулага стагоддзя многія з іх былі рэпрэсаваныя. Цяпер, у новыя часы свабоды веравызнання і адначасова часы адыходу ад Бога, яна адчыняе свае дзверы, каб быць месцам спаткання чалавека з Богам, каб лячыць духоўныя раны чалавека, чыніць яго духоўна здаровым і весці ў шчаслівую вечнасць, каб ён мог заняць месца побач з Унебаўзятай Марыяй”.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі