Макей: Захад не цісне на Беларусь у сувязі з прэзідэнцкімі выбарамі

макейБеларусь не адчувае ціску з боку Захаду ў сувязі з прэзідэнцкімі выбарамі. Пра гэта 17 жніўня заявіў кіраўнік МЗС Беларусі Уладзімір Макей у эфіры АНТ.

Паводле яго слоў, ніхто не ставіць Беларусі умоў у сувязі з правядзеннем выбараў і ніхто не мае права ставіць ёй ўмовы, паколькі гэта суверэнная краіна выбары праводзяцца ў адпаведнасці з нацыянальным заканадаўствам і міжнароднымі абавязацельствамі.

Уладзімір Макей чакае, што выбары пройдуць транспарэнтна, адкрыта, і праблем з іх правядзеннем не будзе.

Ён падкрэсліў гатоўнасць Беларусі да нармалізацыі адносінаў з Еўрасаюзам.

Міністр перакананы, што гэта рана ці позна гэта адбудзецца і пойдзе на карысць рэгіёну, у цэлым краіне і яе партнёрам.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com
17.08.2015 Беларусь| Тэгі: , ,




Блогі