Зніклых у Мінску школьнікаў знайшлі пад Смаленскам

автостопЗніклых у Мінску школьнікаў знайшлі пад Смаленскам.

У МУС Беларусі распавялі, што пасля паступлення весткі аб знікненні дваіх падлеткаў 15 і 13 гадоў, праваахоўнікі ўсталявалі, што хлопцы мелі намер накіравацца ў Адлер, бо мама аднаго з іх пражывае ў ваколіцах Сочы.

Беларускія праваахоўнікі ў пятніцу, 14 жніўня, перадалі гэтую інфармацыю ў Смаленск сваім расійскім калегам.

У выніку 16 жніўня паліцыя знайшла падлеткаў недалёка ад горада на трасе М1, дзе яны спрабавалі злавіць спадарожку да Масквы.

Раней паведамлялася, што падлеткі былі абвешчаныя ў вышук яшчэ ў сярэдзіне мінулага тыдня.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі