Александрыйскі патрыярх наведае Расію

Александрия, патриархПадчас паломніцтва патрыярха Александрыйскага і ўсёй Афрыкі Феадора II запланавана яго сустрэча з патрыярхам Маскоўскім і ўсяе Русі Кірылам, наведванне Салавецкага манастыра, Іркуцкай і Екацярынбургскай епархіі.

Візіт патрыярха запланаваны на 19 па 29 жніўня 2015 года. Пра гэта стала вядома з паведамлення, апублікаванага на сайце аддзела знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага патрыярхату.

Раней патрыярх Феадор II ўжо наведваў Расію неаднаразова. Хведар II – адзіны з прадстаяцеляў іншых памесных праваслаўных цэркваў у патрыяршым сане, хто ў лютым 2009 года ўдзельнічаў у інтранізацыі патрыярха Кірыла ў храме Хрыста Збавіцеля.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі