400 вернікаў здзяйсняюць паломніцтва з Беластока ў Вільню праз Гродна

паломничествоЧатырыста чалавек у складзе XXIII экуменічнага паломніцтва адправіліся ў нядзелю, 16 жніўня 2015 года, з Беластока ў бок польска-беларускай мяжы.

Мэта паломнікаў – Вострая Брама ў Вільні, за дзевяць дзён ім трэба прайсці каля 290 км, піша wyborcza.pl 

У паломніцтве бяруць удзел вернікі розных канфесій з усіх рэгіёнаў Польшчы, а таксама з ЗША і Чэхіі.

Шлях пілігрымаў пачаўся з імшы ў 5.30. За першы ж дзень шляху ўдзельнікі пілігрымкі прайшлі 38 км, у другой – яны павінны прайсці яшчэ 33 км, пасля чаго спыняцца ў памежнай Кузніцы.

Трэці дзень па плане завершыцца ў Гродне. Тут традыцыйна да шэсця далучаюцца мясцовыя жыхары. Іх будзе каля 90 чалавек. Пілігрымка павінна завяршыцца 24 жніўня.

Штогод у гэтым сталым ужо традыцыйным паломніцтве прымае ўдзел усё больш чалавек.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі