ДАІ: Колькасць парушэнняў нецвярозымі кіроўцамі паступова зніжаецца

ГАИКолькасць парушэнняў закона нецвярозымі кіроўцамі паступова зніжаецца.

Да такіх вынікаў прывялі мерапрыемствы, якія праводзіць ДАІ сумесна з зацікаўленымі ведамствамі і грамадскімі аб’яднаннямі. Дзеянні, у прыватнасці, накіраваны на падтрыманне высокага ўзроўню бяспекі дарожнага руху, паведамілі ва УДАІ МУС.

Паводле звестак ДАІ, яшчэ ў 2013 годзе да адміністрацыйнай адказнасці былі прыцягнутыя каля 35,6 тыс. вадзіцеляў, якія ўчынілі правапарушэнні ў нецвярозым выглядзе, а да крымінальнай – больш за 3,6 тыс. Для параўнання, у 2014 годзе сітуацыя была зусім іншай – да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута крыху больш за 31 тыс. вадзіцеляў, крымінальнае пакаранне панеслі прыкладна 2,4 тыс. чалавек.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі