Таварыства аховы помнікаў: Месца Полацкай Сафіі – у Полацку
Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры падрыхтавала пратэстныя звароты з нагоды грамадскага абмеркавання перспектываў узвядзення ў Віцебску на вуліцы Чэхава Сафійскага сабора – копіі колішняй Полацкай Сафіі, пабудаванай у XI стагоддзі. Грамадскае абмеркаванне, якое распачнецца 24 жніўня, з’яўляецца, на думку аўтараў зварота, цалкам незаконным, паколькі гутарка ідзе пра пабудову ў гістарычнай частцы горада.
На думку старшыні Таварыства Антона Астаповіча, ідэя пабудовы Сафійскага сабора ў гістарычным цэнтры супярэчыць беларускаму заканадаўству, якое не дазваляе ўзвядзенне ў гістарычнай застройцы аніякіх будынкаў, якія раней у ёй не прысутнічалі. “Заклікаем усіх неабыякавых падтрымаць напісаннем аналагічных зваротаў, каб прадухіліць чарговую прафанацыю ў дачыненні да беларускай гісторыка-культурнай спадчыны. Нагадваем, што грамадскае абмеркаванне, у тым выглядзе, у якім яно анансаванае, – незаконнае, бо парушаная працэдура яго арганізацыі”, – гаворыцца ў звароце, які прапануецца падпісаць кожнаму грамадзяніну. Тэкст зварота, а таксама адрасы, па якіх ён павінен быць накіраваны, знаходзіцца тут pomniki.budzma.org.
Таксама ініцыятары звароту не бачаць сэнсу ўзвядзення ў Віцебску копіі Полацкай Сафіі, якая, на іх думку, павінная належаць выключна полацкаму архітэктурнаму ландшафту.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Сайт Krynica.info часова спыняе сваю працу 21.09.2022 17:18
- Пастару Вячаславу Ганчарэнку штраф 100 базавых 20.09.2022 14:55
- Затрыманы Вячаслаў Ганчарэнка 20.09.2022 11:53
- Адзін з самых пазнавальных беларускіх календароў ужо ў продажы 19.09.2022 12:11
- “Стаміліся ўсё ад хлусні”. Белгарадскі мітрапаліт лічыць, што ў Расіі з-за вайны можа паўтарыцца 1917 год 19.09.2022 10:43
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)