Каталікі з Лучая ладзяць Свята ведаў, праваслаўныя з Мінску — велавандроўку

ЛіпскіУ Лучаі пад Паставамі ў парафіі святога Юды Тадэвуша 23 жніўня ў 14.00 распачнецца Свята ведаў. Пасля супольнай малітвы студэнтаў, школьнікаў, іх бацькоў і настаўнікаў адбудзецца благаслаўленне перад пачаткам новага навучальнага года.

У гэты ж дзень частка маленькіх парафіянаў прыступіць да Першай Камуніі, а дарослыя вернікі будуць дзякаваць Богу за сёлетні ўраджай, паведамляе luchai.by.

Пасля Святой Імшы адбудзецца канцэрт гурта “Рэха” і акардэяніста Дзмітрыя Корсака.

Вернікі мінскага праваслаўнага прыхода Мікалая Японскага запрашаюць далучыцца да велапрабега па маршруце Мінск — Смілавічы — Малыя Ляды — Драчкава, намечанага на 21-22 жніўня. Даўжыня маршруту складае 70 кіламетраў.

Веласіпедысты выправяцца ў шлях пасля набажэнства ля храма ў 9.00. Папярэдне варта запісацца, патэлефанаваўшы па тэлефоне, пададзеным на сайце sobor.by.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі