Лукашэнка: Дабрачынную кампанію па падрыхтоўцы да школы дзяцей з маламаёмных сем’яў варта правесці максімальна шырока

дети, президентДабрачынную кампанію па падрыхтоўцы да школы дзяцей з маламаёмных, шматдзетных сем’яў варта правесці максімальна шырока. Такое даручэнне даў Міністэрству адукацыі прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, калі прымаў з дакладам міністра адукацыі Міхаіла Жураўкова.

Прэзідэнт, у прыватнасці, адзначыў, што ў Беларусі ўсталявалася добрая традыцыя – падтрымліваць пры падрыхтоўцы да новага навучальнага года маламаёмасныя, шматдзетныя сем’і, павеламляе БелТА.

Неабходна і ў бягучым годзе не забываць пра гэта. У гэтую кампанію варта ўключыць ўсіх – ад прэзідэнта да тых, хто можа аказаць дапамогу ў тым, каб абуць і апрануць дзяцей, сказаў кіраўнік дзяржавы.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі