Мужчына атрымаў 13 гадоў калоніі за гвалт над дзецьмі

колонииЎступіў у сілу прысуд жыхару Брэсцкай вобласці, які абвінавачаны ў здзяйсненні гвалтоўных дзеянняў сэксуальнага характару ў дачыненні да заведама малалетніх.

Па словах старэйшага пракурора аддзела пракуратуры Брэсцкай вобласці Ларысы Караневіч, 31-гадовы мужчына здзейсніў у 2010-2015 гадах чатыры падобных злачынства, піша БелаПАН. 

Супрацьпраўныя дзеі мужчына здзяйсняў кватэрах, куды яго запрашалі бацькі дзяцей для здзяйснення рамонту кампутараў.

Ахвярамі злачынца сталі чацвёра дзяцей ва ўзросце 6-11 гадоў.

Суд першай інстанцыі 2 Ліпеня 2015 года прызнаў мужчыну вінаватым у здзяйсненні дзеянняў сэксуальнага характару ў дачыненні да заведама малалетніх, якія былі здзейснены насуперак волі пацярпелых з ужываннем гвалту.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі