Гродзенцы прынялі на начлег пілігрымаў з Беластока
Гродзенскія каталікі 18 жніўня прынялі на начлег больш за 400 вернікаў з Польшчы, якія пешай пілігрымкай накіроўваюцца ў санктуарый Маці Божай Вастрабрамскай у Вільні. Пілігрымы вырушылі з Беластока 16 жніўня, 24 жніўня яны прыйдуць ў санктуарый у Вільню.
Пілігрымаў, якія перасяклі беларуска-польскую мяжу ў Брузгах, сустрэлі вернікі з Каробчыцаў, дзе польскія госці маліліся ля будучага касцёла, які будуецца ў вёсцы. У Гродне жыхары віталі гасцей на пабернардынскім узгорку, пасля чаго ў касцёле Адшукання Святога Крыжа адбылася Святая Імша, якую ўзначаліў дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі, паведамляе catholic.by.
“Вы для нас – вестуны надзеі”, – звярнуўся герарх да ўдзельнікаў пілігрымкі, якая ў гэтым годзе праходзіць пад дэвізам “Будуем на скале”. Сярод пілігрымаў – прадстаўнікі розных канфесіяў з Варшавы, Кракава, Закапанэ, Любліна, Ольштына, Лодзі, Познані, Вроцлава, а таксама з ЗША і Чэхіі.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Сайт Krynica.info часова спыняе сваю працу 21.09.2022 17:18
- Пастару Вячаславу Ганчарэнку штраф 100 базавых 20.09.2022 14:55
- Затрыманы Вячаслаў Ганчарэнка 20.09.2022 11:53
- Адзін з самых пазнавальных беларускіх календароў ужо ў продажы 19.09.2022 12:11
- “Стаміліся ўсё ад хлусні”. Белгарадскі мітрапаліт лічыць, што ў Расіі з-за вайны можа паўтарыцца 1917 год 19.09.2022 10:43
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)