БАТЭ абыграў сербскі “Партызан” у матчы Лігі чэмпіёнаў

стадионФутбольная каманда БАТЭ перамагла з лікам 1: 0 сербскі “Партызан” у першым матчы плэй-оф кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў. Гульня праходзіла на хатняй пляцоўцы беларускай каманды – “Барысаў-Арэне”.

Першы і адзіны гол у гульні на 75 хвіліне забіў Міхаіл Гардзяйчук з перадачы Ігара Стасевіча з вуглавога. Першы тайм быў даволі відовішчным, але ў гледачоў стварылася ўражанне, што каманды так і згуляюць унічыю, ды адзіны гол ўсё і вырашыў, сербам адыграцца так і не ўдалося.

У складзе БАТЭ на поле выходзілі Чэрнік, Яблонскі (Сігневіч, 71), Алексіевіч, Жаўнерчык, Мілуновіч, Радзівонаў (капітан), Младзеновіч, Палякоў, М.Валадзько (Стасевіч, 64), Гардзяйчук, Глеб (Бага, 86). У запасе: Сарока, Гайдучык, Карніцкі, Аляхновіч.

Гульня ў адказ пройдзе 26 жніўня ў Бялградзе. Там вырашыцца, хто адправіцца гуляць у групавым раундзе Лігі чэмпіёнаў, а хто – у групавым раундзе Лігі Еўропы.

 

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі