Мінская духоўная семінарыя папоўнілася 68 студэнтамі

МинДАПа выніках уступных іспытаў на дзённае і завочнае аддзяленні бакалаўрыяту Мінскай духоўнай семінарыі, што адбыліся з 5 па 13 жніўня, у навучальную ўстанову былі залічаныя 68 ​​чалавек — грамадзянаў Беларусі, Украіны, Літвы і Балгарыі.

На першы курс багаслоўска-пастырскага аддзялення дзённай формы навучання паступілі 28 чалавек, завочнай формы навучання (для святароў) — 12 чалавек, на багаслоўска-педагагічнае аддзяленне завочнай формы навучання (для свецкіх) — 28 чалавек, паведамляе church.by.

Абітурыенты здавалі пісьмовыя экзамены па Біблейскай гісторыі, катэхізісу, царкоўнай гісторыі і царкоўна-практычных дысцыплінах. Таксама абітурыенты МінДА праходзілі агульнаадукацыйнае сумоўе з рэктарам Мінскай духоўнай семінарыі.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі