У Брэсце судзяць верніка за адхіленне ад службы

армияУ Брэсце Сведку Еговы Віктара Каліну судзяць за адхіленне ад вайсковай службы.

Малады чалавек наведваў усе прызыўныя мерапрыемствы і папярэджваў ваенкаматы, што яго вера не прадугледжвае ваенную службу ні па адным з кірункаў, прадугледжаных статутам Узброеных сіл Беларусі. У выніку юнак адмовіўся ад службы нават у чыгуначных войсках.

Па словах праваабаронцы з Беларускага Хельсінкскага камітэта Віктара Адзіночанкі, праблема Віктара Каліны — сёння адзіная для ўсіх перакананых вернікаў, паведамляе Радыё Рацыя. 

Прыняты нядаўна закон «Аб альтэрнатыўнай службе», які дазваляе зняць яе, стане выхадам для рэлігійных людзей пачынаючы толькі з ліпеня 2016 года.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі