У свята Перамянення архіепіскап Арцемій прыехаў у Дзярэчын пад Зэльвай

артемийАрхіепіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі Арцемій 19 жніўня, у дзень Перамянення Гасподняга, наведаў аднайменны праваслаўны прыход у вёсцы Дзярэчын пад Зэльвай.

Уладыка прыехаў у Дзярэчын разам з сакратаром Гродзенскай епархіі мітрафорным пратаіерэем Анатолем Ненартовічам і благачынным Зэльвенскай акругі пратаіерэем Георгіем Субаткоўскім. Падчас Літургіі настаяцель храма пратаіерэй Дзмітрый Бялоцкі быў узнагароджаны медалём “Каложскі крыж», паведамляе orthos.org.

Па заканчэнні літургіі адбыўся хросны ход вакол храма.

У гэты дзень епіскап Слуцкі і Салігорскі Антоні ўзначаліў Боскую літургію ў храме Перамянення Гасподняга ў аграгарадку Краснадворцы пад Салігорскам у саслужэнні сакратара Слуцкага епархіяльнага ўпраўлення пратаіерэя Мікалая Лабынькі, благачыннага Салігорскай царкоўнай акругі пратаіерэя Мікалая Розава, настаяцеля храма пратаіерэя Рыгора Бяляцкага і гасцей ў святарскім сане з іншых епархіяў, паведамляе sluck-eparchiya.by.

Па заканчэнні літургіі і хроснага ходу ўладыка Антоній ўручыў граматы Патрыяршага Экзарха і памятныя падарункі прыхаджанам, якія працавалі на будаўніцтве храма.

Епіскап Маладзечанскі і Стаўбцоўскі Павел узначаліў святочную Боскую літургію ў Траецкім храме ў вёсцы Някасяцк пад Мядзелам. Уладыку саслужылі сакратар епархіяльнага ўпраўлення пратаіерэй Віталь Богданёнок, благачынны Мядзельскай акругі пратаіерэй Ігар Шалуха і настаяцель храма іерэй Пётр Багуцкі, паведамляе molod-eparchy.by.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі