Заключаны пад варту кіроўца, які збіў дзвюх дзяўчат

пешеходУ дачыненні да жыхара Стаўбцоўскага раёна, які здзейсніў дарожна-транспартнае здарэнне з трагічнымі наступствамі, расследуецца крымінальная справа.

У УСК па Мінскай вобласці растлумачылі, што ўвечары 3 жніўня вадзіцель аўтамабіля «Фольксваген Пасат», рухаючыся па мосце праз раку ў бок вёскі Мікалаеўшчына Стаўбцоўскага раёна, не справіўся з кіраваннем і выехаў на паласу сустрэчнага руху.

У выніку 55-гадовы кіроўца, які быў нецвярозы (1 праміле алкаголю ў крыві), здзейсніў наезд на двух дзяўчат, якія сядзелі на бетонным бардзюры. Пацярпелыя – мясцовыя жыхаркі 1993 года нараджэння.

Пасля ДТЗ, адна з дзяўчат загінула на месцы, а другая была шпіталізавана.

Кіроўцу, які быў затрыманы на месцы, прад’яўленае абвінавачванне ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч.4 арт.317 Крымінальнага кодэкса. У дачыненні да абвінавачанага ўжыта мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі