Кожны чацвёрты амерыканец супраць евангельскага кандыдата ў прэзідэнты

voting-booth1
У апытанні думкі, які праводзіцца агенцтвам «Gallup» сярод амерыканскіх выбаршчыкаў з нагоды маючых адбыцца прэзідэнцкіх выбараў 2016 года, адно з пытанняў выглядала наступным чынам: «Калі б кандыдат ад падтрымліваемай Вамі партыі валодаў усімі неабходнымі для дадзенай пасады якасцямі, але быў ___, прагаласавалі б Вы за такога кандыдата?». 25% рэспандэнтаў адказалі, што ў падобнай сітуацыі яны не прагаласавалі б за евангельскага кандыдата. Сярод «патэнцыйна непапулярных» кандыдатаў апынуліся таксама мармоны (18%), атэісты (40%) і мусульмане (38%).

Інтэрнэт-аналітык Скот Аляксандр сцвярджае, што вынікі дадзенага апытання ілюструюць існуючую тэндэнцыю маргіналізацыі евангельскіх хрысціян і замацавання за імі вобразу рэлігійных фанатыкаў-гамафобаў у СМІ, што можа прывесці да таго, што пасля амбіцыйныя амерыканскія палітыкі і палітычныя арганізацыі пастараюцца адмовіцца ад сувязяў з евангельскімі хрысціянамі

Па матэрыялах The Gospel Coalition.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі