Лукашэнка патрабуе навесці парадак у вытворчасці і абароце алкаголю

Лукашенко4Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў навесці жорсткі парадак у галіне вытворчасці і абароту алкагольнай прадукцыі.

Навядзенне парадку ў гэтай сферы – прамы абавязак дзяржавы, сказаў прэзідэнт, перадае БелТА. 

Кіраўнік дзяржавы таксама падвергнуў ўрад крытыцы за нерашучасць ў прыняцці ім мер, накіраваных на абарону ўнутранага рынку ад няякаснага алкаголю.

Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што раней была пастаўлена задача не дапускаць на ўнутраны рынак няякасную прадукцыю, а таксама скараціць ценявы абарот алкаголю.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі