Нацбанк Беларусі растлумачыў сітуацыю на валютным рынку

НацбанкНацбанк Беларусі 20 жніўня пракаментаваў бягучую сітуацыю на валютным рынку.

Як сказана ў каментары ўпраўлення інфармацыі і грамадскіх сувязей Нацбанка, у пачатку года рэгулятар змяніў падыходы да правядзення курсавой палітыкі, перайшоўшы да выкарыстання гнуткага механізму фарміравання абменнага курсу беларускага рубля пры мінімальным удзеле Нацбанка ў біржавых таргах, г.зн. па сутнасці да рынкавага курсаўтварэння.

4 жніўня ў ходзе прэс-канферэнцыі старшыня праўлення Нацбанка Павел Калаур адзначыў адсутнасць ўнутраных фактараў, якія б ўздзейнічалі на курс беларускага рубля і істотна мянялі яго дынаміку. Ён асабліва падкрэсліў, што ва ўмовах рынкавага курсаўтварэння далейшая дынаміка курсу нацыянальнай валюты шмат у чым будзе залежаць ад знешніх фактараў, перш за ўсё цэны на нафту і дынамікі курсаў валют у краінах – асноўных гандлёвых партнёрах Беларусі.

Рэзкае зніжэнне сусветных коштаў на нафту, значнае паслабленне курсаў расійскага рубля, кітайскага юаня і казахстанскага тэнге, у значнай ступені аказалі ўплыў на ўнутраны валютны рынак Беларусі, узмацніўшы валацільнасць абменнага курсу беларускага рубля да асобных валют.

Па меры зніжэння турбулентнасці на знешніх рынках і паслаблення кан’юнктурных фактараў будзе зніжацца і валацільнасць абменнага курсу беларускага рубля. Дзеянні Нацбанка накіраваны на зніжэнне празмерных кан’юнктурных ваганняў курсу, не перашкаджаючы дзеянню фундаментальных фактараў.

У бліжэйшай перспектыве намаганні Нацбанка будуць сканцэнтраваны на дасягненні цэнавай стабільнасці, закліканай захаваць пакупніцкую здольнасць беларускага рубля.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі