У Беларусі могуць змяніць нормы ўвозу і вывазу алкагольнай прадукцыі

алкогольУ Беларусі могуць перагледзець нормы ўвозу і вывазу алкагольнай прадукцыі. 20 жніўня на нарадзе па пытаннях вытворчасці і абароту алкагольнай прадукцыі прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў ўлічыць вопыт іншых краін, у тым ліку суседзяў.

Рашэнне па гэтым пытанні прымуць у бліжэйшы час, перадае БЕЛТА.

Прэзідэнт на нарадзе жорстка запатрабаваў ў комплексе разгледзець усе праблемы, наспеўшыя ў сферы вытворчасці і абароту алкагольнай прадукцыі, прыняць па іх рашэнні і да канца года стабілізаваць сітуацыю.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі