Лукашэнка павіншаваў з днём нараджэння армянскага патрыярха

 280px-Karekin_II Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў з днём нараджэння Каталікоса ўсіх армян Вярхоўнага Патрыярха Гарэгіна Другога.

Віншуючы вышэйшую духоўную асобу Армянскай Царквы, Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў Беларусі высока цэняць нястомнае служэнне Гарэгіна ІІ, нацэленае на духоўнае адраджэнне грамадства, зацвярджэнне хрысціянскіх каштоўнасцяў дабра, міласэрнасці і справядлівасці, паведамляе БЕЛТА.

Лукашэнка выказаў упэўненасць, што актыўная падзвіжніцкая праца прадстаяцеля Армянскай Царквы будуць і ў далейшым садзейнічаць умацаванню атмасферы даверу і дружбы паміж беларускім і армянскім народамі.

Першагерарху Армянскай Апостальскай Царквы 21 жніўня споўнілася 64 гады. Гарэгін II (у свеце Ктрыч Нерсісян), абраны 132-м Патрыярхам і Каталікосам усіх армян 27 кастрычніка 1999 года, пасля смерці свайго папярэдніка Каталікоса Гарэгіна I.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі