У СК шкоду ад дзеянняў Беражкова ацанілі ў 1 млрд рублёў

беражкоўАператыўныя супрацоўнікі МУС Беларусі задакументавалі абставіны злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі генеральным дырэктарам хакейнага клуба «Дынама-Мінск» Максімам Суботкіным, якое пацягнула прычыненне шкоды клубу ў асабліва буйным памеры. Таксама яны выявілі факты крадзяжу, здзейсненага генеральным мэнэджарам Уладзімірам Беражковым.

Апошні абвінавачваецца ў тым, што на працягу года сістэматычна прысвойваў грошы клуба і распараджаўся імі па сваім меркаванні. Папярэдні памер выкрадзенага Уладзімірам Беражковым ацэньваецца на суму не менш за 1 млрд рублёў, паведамілі ў Следчым камітэце.

У дачыненні да Максіма Суботкіна ўзбуджана крымінальная справа па ч.3 арт.424 (злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі) КК Беларусі, Уладзіміра Беражкова – ч.3 арт.210 (крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі) КК.

Адвакат: маюцца грубыя парушэнні з боку СК

Між тым бок абароны разглядае заяву аб крадзяжы 1 млрд рублёў як фактар ​​ціску на грамадскую думку. Як заявіла адвакат Уладзіміра Беражкова Вольга Стэчман, у рэчаіснасці яго вінавацяць у крадзяжы на парадак меншай сумы. Паводле яе слоў, у якасці абвінавачанага ён не дапытваўся, правы яму ў гэтым статусе не растлумачаныя, перадае «Прессбол».

Адвакат адзначыла, што на допыце 19 жніўня яе падабаронны распавёў пра тое, што адбывалася ў клубе, што «настолькі ўразіла следчага, што ён не запісаў яе ў пратакол допыту». Такім чынам маюцца грубыя парушэнні з боку Следчага Камітэта нормаў крымінальна-працэсуальнага Кодэкса, аб якіх на сайце СК не згадваецца. «А прозвішчы асоб, якія маюць дачыненне да дзейнасці клуба, якія Беражкоў агучыў на допыце 19 жніўня, цяпер нідзе не фігуруюць у матэрыялах справы», – падкрэсліла яна.

Як паведамляла krynica.info, Уладзімір Беражкоў у цяперашні час знаходзіцца ў СІЗА. Падставай для яго затрымання сталі падазрэнні аб яго дачыненні да крадзяжу не менш 45 млн рублёў пры дапамозе злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі