Біскуп Станеўскі ўдзяліў першую Камунію ў вясковых парафіях

камуніяДапаможны біскуп Гродзенскі Юзаф Станеўскі 20 жніўня ўдзяліў першую Камунію дзецям з парафіяў Узвышэння Святога Крыжа ў Галынцы і Звеставання Найсвяцейшай Панне Марыі ў Перстуні на Гродзеншчыне, падрыхтаваным пробашчам гэтых парафіяў кс. Паўлам Гедройцем. Свята адбылося ў дзень успаміна святога Бэрнарда.

Звяртаючыся да дзяцей і іх бацькоў, біскуп Станеўскі адзначыў, што, нягледзячы на восеньскую атмасферу, – “пустыя пасля жніва палі, карацейшы дзень і адлятаючых птушак, мы бачым кветкі ў гэтых дзецях, белыя  адзенні і ўсмешкі якіх, поўныя надзеі і любові, спавітыя верай, напаўняюць упэўненасцю ў тым, што Гасподзь корміць нас хлебам у належны час», паведамляе catholic.by.

Біскуп пажадаў дзецям і іх бацькам цаніць хлеб – сабраны ўраджай, а найперш Хлеб Эўхарыстычны, у якім прысутны Хрыстос. Таксама герарх асвяціў для дзяцей ружанцы і падарыў ім абразкі з выявамі Святой Сям’і, святога Яна Паўла ІІ і Папы Францішка.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі