Лукашэнка памілаваў палітвязняў: Статкевіч у іх ліку

статкевич 2Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка памілаваў палітвязняў. “Зыходзячы з прынцыпу гуманізму, прэзідэнт Беларусі сёння прыняў рашэнне аб памілаванні і вызваленні з месцаў пазбаўлення волі Мікалая Дзядка, Ігара Аліневіча, Мікалая Статкевіча, Яўгена Васьковіча, Арцёма Пракапенку, Юрыя Рубцова”, – гаворыцца ў паведамленні прэс-службы кіраўніка дзяржавы.

Экс-кандыдат у прэзідэнты Мікалай Статкевіч знаходзіцца ў зняволенні з дня апошніх прэзідэнцкіх выбараў 2010 года. 26 мая 2011 года Статкевіча асудзілі на шэсць гадоў пазбаўлення волі па справе аб масавых беспарадках 19 снежня 2010 года.

Мікалай Дзядок і Ігар Аліневіч былі асуджаныя ў 2011 годзе па справе анархістаў. Першы –  да 4,5 гадоў пазбаўлення волі, другі – да васьмі. Дзядку ў 2014 годзе працягнулі тэрмін зняволення на адзін год за злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі.

Актывіст БХД Яўген Васьковіч і анархіст Арцём Пракапенка былі асуджаныя ў 2011 годзе па справе аб падпале будынка КДБ у 2010 годзе ў Бабруйску.

Юры Рубцоў быў асуджаны ў 2014 годзе за «абразу суддзі або народнага засядацеля». Затрыманы ён быў 26 красавіку 2014 года за майку з надпісам «Лукашэнка, сыходзь!».

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі