Інакіня з Полацка прыняла манаскі пострыг

постригНасельніца праваслаўнага полацкага Спаса-Еўфрасіннеўскага жаночага манастыра інакіня Таццяна (Шахоўская) 20 жніўня прыняла манаскі пострыг. Чын пострыгу ў дамовым храме Сабора Беларускіх святых Мінскага епархіяльнага ўпраўлення здзейсніў Ганаровы Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі мітрапаліт Філарэт у саслужэнні епіскапа Слуцкага і Салігорскага Антонія.

За богаслужбай маліліся сакратар Мінскага епархіяльнага ўпраўлення пратаіерэй Мікалай Коржыч, настаяцельніца манастыра ігумення Еўдакія (Ляўшук), а таксама сёстры манастыра, паведамляе church.by.

Манахіня Таццяна пры пострыгу прыняла імя Вольга ў гонар праваслаўнай святой княгіні Вольгі. Манахіня Вольга будзе несці паслушэнства ў Мінскім епархіяльным упраўленні.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі