Патрэбную колькасць подпісаў для рэгістрацыі кандыдатаў здалі 5 ініцыятыўных груп

цикУ ЦВК Беларусі паведамілі даные па колькасці подпісаў за вылучэнне кандыдатаў, якія здалі ініцыятыўныя групы.

У падтрымку дзейнага прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі здадзена 1761145 подпісаў, Мікалая Улаховіча – 159805, Сяргея Гайдукевіча – 140 735, Віктара Цярэшчанкі – 130.404, Таццяны Караткевіч – 107299, Жаны Раманоўскай – 780 подпісаў, Сяргея Калякіна – 48, Анатоля Лябедзькі – 0 .

Так як кожнай групе патрабавалася сабраць не менш за 100 тыс. подпісаў, відавочна, што зарэгістравана будзе не больш за пяць кандыдатаў.

Плануецца, што рэгістрацыя кандыдатаў пройдзе 6-15 верасня. Пасяджэнне ЦВК па гэтым пытанні чакаецца 10 верасня.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі