Тэрытарыяльныя камісіі завяршылі прыём подпісаў ад ініцыятыўных груп

ермошинаУ Беларусі тэрытарыяльныя камісіі завяршылі прыём подпісаў ад ініцыятыўных груп.

Як адзначыла кіраўнік ЦВК Лідзія Ярмошына, калі подпісы будуць падлічаныя, раённая камісія складзе пратакол аб іх колькасці па кожнаму кандыдату і прадставіць у абласную камісію.

Пры жаданні абласная камісія таксама можа нешта праверыць (калі будуць нейкія скаргі або падазрэнні), а затым ужо складае пратакол па вобласці. Ўсе лічбы будуць сумаваныя Цэнтральнай выбарчай камісіяй.

“Таму калі хтосьці пачынае сумнявацца ў выніках збору, а потым – у выніках выбараў, адразу магу сказаць, што якая-небудзь маніпуляцыя тут выключана”, – сказала Лідзія Ярмошына, перадае БЕЛТА.

Паводле яе слоў, ні адзін з раёнаў не ведае, колькі прадстаўлена подпісаў у суседні раён і якая ў канчатковым рахунку атрымаецца лічба на тэрыторыі вобласці. Далей ЦВК толькі плюсуе лічбы па рэгіёнах і падводзіць вынік.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі