Пасажыры затрымалі тэрарыста ў цягніку Парыж-Амстэрдам

паліцыяУвечары 21 жніўня ў хуткасным цягніку Thalys 9364 Парыж-Амстэрдам двое амерыканскіх ваенных абясшкодзілі невядомага, узброенага «Калашнікавым». Інцыдэнт адбыўся, калі састаў, у якім знаходзіліся 554 чалавекі, быў на тэрыторыі Бельгіі.

Злачынец зараджаў аўтамат ў прыбіральні, а ваенныя выпадкова гэта пачулі. Адзін з іх быў паранены нажом, а другі атрымаў агнястрэльнае раненне. Таксама быў паранены французскі акцёр Жан-Юг Англад, які парэзаць руку, разбіваючы шкло, каб актываваць сігнал, паведамляе «Новая газета» са спасылкай на La Voix du Nord.

У сутычку са зламыснікам уступіў Спенсер Стоўн, служачы ў ваенна-паветраных сілах ЗША. Яму дапамагаў Алек Скарлатас, член Нацыянальнай гвардыі ЗША, які вярнуўся з камандзіроўкі ў Афганістан. Зламыснік некалькі разоў ударыў Стоўна канцылярскім разаком для адкрыцця каробак, але амерыканец працягнуў барацьбу. «Я падабраў аўтамат Калашнікава, які ляжаў каля яго ног, і стаў біць ім яму пысу», — распавёў Скарлатас, адзначае BBC.

Стоўн утрымліваў нападніка за шыю, пакуль той не страціў прытомнасць. У гэты час астатнія білі зламысніка і дапамагалі амерыканцу. Таксама ў затрыманні ўдзельнічалі яшчэ адзін амерыканец Энтані Сэдлер і брытанец Крыс Норман, які дапамог звязаць нападніка.

Злачынец затрыманы. У яго сумцы знайшлі яшчэ адзін аўтамат Калашнікава, дзевяць зарадаў, пісталет і нож.

Затрыманаму, які сеў у цягнік у Брусэлі, каля 26 гадоў, ён назваў сябе мараканцам. Раней ён жыў у Іспаніі і належаў да «радыкальнага ісламісцкага руху».

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі