У Гродне Opel на «зебры» збіў дзвюх дзяўчынак на ровары

дтзУ Гродне 21 жніўня а 17:29 на праспекце Янкі Купалы ў раёне пад’езда да гіпермаркета кіроўца Opel наехала на дзвюх дзяўчынак. Яна паварочвала да гіпермаркета, калі па «зебры» з тратуара на адным ровары, не злазячы, з’ехалі дзве дзяўчынкі.

Кіроўца веласіпедыстак заўважыла толькі ў апошні момант. У выніку ДТЗ дзяўчынкі былі шпіталізаваны.

ДАІ Гродна нагадвае, што веласіпедыстам перасякаць праезную частку можна толькі злезшы з ровара на пераходах, каб даць кіроўцу шанец своечасова іх заўважыць.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі