Апублікаваная праграма фэсту цудатворнага абраза ў Юравічах

юровичиУрачыстасці ў гонар праваслаўнага цудатворнага Юравіцкага абраза Прасвятой Багародзіцы адбудуцца ў Тураўскай епархіі 7-8 верасня. Напярэдадні пад перадстаяльніцтвам епіскапа Тураўскага і Мазырскага Леаніда адбудзецца штогадовы хросны ход з кафедральнага Міхайлаўскага сабора ў Мазыры у Раство-Багароднічны мужчынскі манастыр у вёсцы Юравічы пад Калінкавічамі.

Богаслужбы і хросны ход будуць прымеркаваныя да 1010-годдзя Тураўскай епархіі, 1000-годдзя скону праваслаўнага святога князя Уладзіміра, а таксама 385-годдзя з’явы Юравіцкага абраза Прасвятой Багародзіцы і 150-годдзя асвячэння сабора Нараджэння Найсвяцейшай Багародзіцы (былога каталіцкага храма) па праваслаўным чыне. Падрабязная праграма святкаванняў прадстаўленая тут.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі