Еўрасаюз рэкамендуе зняць абмежаванні для вызваленых палітвязняў

ШульцВярхоўны прадстаўнік Еўрасаюза па замежных справах і палітыцы бяспекі Федэрыка Магерыні і еўракамісар па пытаннях пашырэння і палітыцы суседства Ёханэс Хан 23 жніўня прынялі сумесную заяву па факце вызвалення шасці палітычных зняволеных у Беларусі.

«Вызваленне Мікалая Статкевіча, Мікалая Дзядка, Ігара Аліневіча, Юрыя Рубцова, Яўгена Васьковіча і Арцёма Пракапенкі з’яўляецца даўно чаканым крокам наперад. Цяпер яны вольня», – гаворыцца ў дакуменце. Таксама ў заяве рэкамендуецца зняць усе абмежаванні з вызваленых апазіцыйнага палітыка і грамадскіх дзеячаў: «Цяпер мы чакаем ад уладаў Беларусі зняцця ўсіх абмежаванняў на поўнае выкарыстанне грамадзянскіх і палітычных правоў вызваленымі», паведамляе naviny.by.

Прэзідэнт Еўрапейскага парламента Марцін Шульц таксама прывітаў навіну аб вызваленні беларускіх палітвязняў. Тым не менш, ён не лічыць, што гэтага кроку дастаткова для перагляду стасункаў з Беларуссю. На думку Шульца, крок гэты з’яўляецца запозненым, бо «гэтыя людзі не павінныя былі знаходзіцца ў турме наогул». «Прэзідэнцкія выбары стануць ключавымі для перагляду стасункаў», – напісаў Шульц у сваім блогу ў сацсетках, паведамляе charter97.org.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі