Пяць тысяч беларусаў зарэгістраваліся на Сусветныя дні моладзі

дниПяць тысяч беларусаў і столькі ж украінцаў цягам месяца зарэгістраваліся да ўдзелу ў каталіцкіх Сусветных днях моладзі, якія адбудуцца ў жніўні 2016 года ў Кракаве . Усяго аб жаданні ўдзельнічаць ужо абвесцілі 230 тысяч чалавек з усіх куткоў свету.

Каардынатар секцыі рэгістрацыі Аргкамітэту моладзевага форуму кс. Анджэй Волпюк  паведаміў, што большасць з ужо зарэгістраваных удзельнікаў – палякі. Ад пачатку рэгістрацыі, якая стартавала 26 ліпеня, з заявамі звярнуліся 11 тысяч французаў, 6 тысяч амерыканцаў, мноства моладзі з Іспаніі, Германіі, Аўстрыі, Бразіліі, Аргентыны і Канады, а таксама маладыя каталікі з краінаў, якія рэдка фігуруюць у навінах і грамадскім жыцці – з Вануату ў Акіяніі, а таксама з Бурундзі, Выспаў Кука, Каба-Вэрдэ. Вялікая група маладых пілігрымаў прыедзе з краінаў, дзе пераследуюць хрысціянаў, – з Габона, Нігерыі і Чаду. Сярод жадаючых ёсць грамадзяне Расіі – сорак чалавек прыедзе з Санкт-Пецярбурга, паведамляе be.radiovaticana.va.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі