Святар асвяціў магілы састарэлых пад Клецкам

рэчыцаКлірык Клецкага праваслаўнага храма Уваскрэсення Хрыстова іерэй Генадзь Белавус 22 жніўня наведаў псіханеўралагічны дом-інтэрнат у вёсцы Даматканавічы, дзе павіншаваў са святам Перамянення Гасподняга, распавёў пра гісторыю свята і асвяціў гародніну і садавіну.

Таксама разам з насельнікамі дома-інтэрната святар пабываў на могілках, дзе спачываюць нябожчыкі пацыенты, і асвяціў іх надмагіллі, паведамляе sluck-eparchiya.by.

Настаяцель Траецкага храма ў вёсцы Дзераўная пад Слонімам протаіерэй Анатоль Яжэўскі 20 жніўня разам з сёстрамі прыходскага сястрынства наведаў аддаленую вёску Саковічы, дзе спавядаў і прычасціў старых.

Таксама святар пагутарыў з імі пра значэнне Успенскага посту, нагадаўшы: «Пост вытанчае душу для пакаяння. Калі ўтаймоўваюцца жарсці, прасвятляецца духоўны розум, чалавек пачынае лепш бачыць свае недахопы, у яго з’яўляецца прага ачысціць сваё сумленне і пакаяцца перад Богам», паведамляе eparhia.by.

Благачынны Стаўбцоўскай акругі пратаіерэй Аляксандр Марцінчык, вядучы клуба “Жывое Слова” для пажылых людзей з Раённага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, арганізаваў для старых паездку ў Успенскі Жыровіцкі стаўрапігіяльны манастыр, якая адбылася 13 жніўня. Таксама пажылыя паломнікі наведалі сабор у Слоніме і Міхайлаўскі храм-крэпасць у вёсцы Сынкавічы, паведамляе molod-eparchy.by.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі