У выдавецтве Беларускага Экзархата выйшлі новыя дзіцячыя кнігі

белочкаНовыя дзіцячыя выданні выйшлі ў серыі кніг “Сонечны зайчык” Выдавецтва Беларускага Экзархата, што выходзіць пры ўдзеле газеты “Нядзеля”.

У кнігу Міхаіла Пазнякова “Хатка для вавёрачкі”уўвайшлі тры казкі для самых малодшых чытачоў, ілюстраваныя Вольгай і Юрыем Крупянковымі. “Казка пра два сны” – чацвертая кніга Наталлі Абрамцавая, якая адрасаваная дзецям дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту. “Вясёлка ў чаравіку” Любові Шубнай, лаўрэата конкурсу “Добрае слова” 2014 – зборнік гісторыяў пра маленькага вожыка і яго сяброў. “Падарожжа на хвасце” Валерыя Кастручына таксама адрасаваная малодшым школьнікам, паведамляе sobor.by.

Кнігі ўжо ёсць у продажы ў “Доме праваслаўнай кнігі”.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі