Баевікі ІД ўзарвалі старажытны храм у Пальміры

ИГ2Тэрарысты «Ісламскай дзяржавы» ўзарвалі храм Баал-Шаміна ў старажытным сірыйскім горадзе Пальміра.

Сярод храмаў, якія захаваліся ў горадзе, зьнішчанае збудаванне лічылася адным з самых буйных з тых, якія захаваліся на тэрыторыі Пальміры, паведамляет Бі-бі-сі.

Як паведамілі афіцыйныя асобы Сірыі, храм быў разбураны джыхадзістамі ў мінулую нядзелю, 23 жніўня 2015 года.

У той жа час актывісты праваабарончай арганізацыі «Сірыйскі цэнтр маніторынгу правоў чалавека» заяўляюць, што гэта адбылося яшчэ месяц таму.

Тэрарыстычная групоўка «Ісламская дзяржава» ўстанавіла кантроль над Пальмірай ў сярэдзіне мая гэтага года. Гэты старажытны горад з’яўляецца помнікам Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі