Беларусь – другая ў медальным заліку ЧС па веславанні на байдарках і каноэ

ЧМУ Мілане (Італія) 23 жніўня 2015 года скончыўся Чэмпіянат свету па веславанні на байдарках і каноэ.

Па выніках ЧС зборная Беларусі заваявала 10 медалёў (5 залатых, 2 сярэбраныя, 3 бронзавыя) і, як вынік, – другое месца ў агульнакамандным заліку.

На першым месцы каманда Германіі, у якой 13 медалёў (5 + 3 + 5).

Беларускія весляры таксама заваявалі 12 ліцэнзій для ўдзелу ў летніх Алімпійскіх гульнях, якія пройдуць ў 2016 годзе ў Рыа-дэ-Жанейра.

Тры золата прынесла Беларусі байдарочница Марына Літвінчук. Яна стала першай на дыстанцыі 5 тыс. м у адзіночным заліку і на дыстанцыі 200 м, выступаючы ў пары з Маргарытай Махневай, а таксама ў заездзе чацвёрак-байдарак на 500 м у кампаніі з Маргарытай Махневай, Вольгай Худзенка і Надзеяй Ляпешка.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі